Мова нацыянальнай меншасці что это

Мова нацыянальнай меншасці – абавязковы экзамен

У польскіх ліцэях праходзяць выпускныя экзамены, так званыя “матуры”. У тых школах, дзе вывучаецца мова нацменшасці, ёсць і чацьвёрты, дадатковы экзамен, па роднай мове. Так, у ІІ агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы дзеці абавязкова, акрамя польскай мовы, замежнай мовы і матэматыкі, здаюць экзамен па беларускай мове.

Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это

Настаўнік мовы Ян Карчэўскі распавядае, чаго чакае ад сваіх навучэнцаў:

– Перш за ўсё, каб размаўлялі, каб карысталіся беларускай мовай. У розных сітуацыях патрапілі гаварыць на розныя тэмы. І таксама добра і прыемна, калі яны ідэнтыфікуюцца з беларускасцю. Усё іншае таксама важна – і песні, і культура, і паглыбленне ў беларускую літаратуру.

Пісьмовая частка экзамену па беларускай мове пройдзе 23 траўня. Цяпер жа вучні паказвалі свае веды ў вусным валоданні мовай.

Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это

Сёлета экзамен па беларускай мове ў Гайнаўскім ліцэі мае здаваць каля 60 дзяцей, аднак некаторыя з іх вызваленыя ад экзамену ў сувязі з тым, што былі пераможцамі або лаўрэатамі прадметнай алімпіяды.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте также

Комментарии

Читайте на 123ru.net

Реклама

News in English

Авто Новости

Другие популярные новости дня сегодня

123ru.net — быстрее, чем Я. самые свежие и актуальные новости Вашего города — каждый день, каждый час с ежеминутным обновлением! Мгновенная публикация на языке оригинала, без модерации и без купюр в разделе Пользователи сайта 123ru.net.

Как добавить свои новости в наши трансляции? Очень просто. Достаточно отправить заявку на наш электронный адрес mail@29ru.net с указанием адреса Вашей ленты новостей в формате RSS или подать заявку на включение Вашего сайта в наш каталог через форму. После модерации заявки в течении 24 часов Ваша лента новостей начнёт транслироваться в разделе Вашего города. Все новости в нашей ленте новостей отсортированы поминутно по времени публикации, которое указано напротив каждой новости справа также как и прямая ссылка на источник информации. Если у Вас есть интересные фото Вашего города или других населённых пунктов Вашего региона мы также готовы опубликовать их в разделе Вашего города в нашем каталоге региональных сайтов, который на сегодняшний день является самым большим региональным ресурсом, охватывающим все города не только России и Украины, но ещё и Белоруссии и Абхазии. Прислать фото можно здесь. Оперативно разместить свою новость в Вашем городе можно самостоятельно через форму.

Топ 10 новостей последнего часа

Поздравляем наш партнерский проект «Фестивальная экологика» с присуждением премии RuPor!

Путин призвал Промсвязьбанк подставлять плечо оборонным предприятиям в диверсификации

Россиянину грозит 12 лет за публикации против Лукашенко

123ru.net — международная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. «123 Новости» — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Ru24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Источник

Артыкул 21. Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове

Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это

Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это

Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть фото Мова нацыянальнай меншасці что это. Смотреть картинку Мова нацыянальнай меншасці что это. Картинка про Мова нацыянальнай меншасці что это. Фото Мова нацыянальнай меншасці что это

Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад’емнае права на выхаванне і атрыманне адукацыі на беларускай або рускай мове. Гэта права забяспечваецца сістэмай дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных школ, прафесійнатэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць і асобы іншых нацыянальнасцей, якія жывуць у рэспубліцы.

Кіраўнікі і іншыя супрацоўнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.

Артыкул 22. Мова выхавання ў дзіцячых дашкольных установах

У дзіцячых дашкольных установах, а таксама ў дзіцячых дамах у Рэспубліцы Беларусь выхаванне вядзецца на беларускай і (або) рускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы або асобныя групы, у якіх выхаванне вядзецца на мове нацыянальнай меншасці.

Артыкул 23. Мова навучання і выхавання, вывучэнне моў у агульнаадукацыйных школах

У Рэспубліцы Беларусь вучэбная і выхаваўчая работа ў агульнаадукацыйных школах вядзецца на беларускай і (або) рускай мовах.

У адпаведнасці з пажаданнямі грамадзян па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў могуць стварацца агульнаадукацыйныя школы або класы, у якіх вучэбнавыхаваўчы працэс вядзецца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.

Ва ўсіх агульнаадукацыйных школах Рэспублікі Беларусь вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з’яўляецца абавязковым.

Парадак вывучэння беларускай мовы вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыто рыі рэспублікі, вызначаецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне адукацыі.

Артыкул 24. Мова навучання і выхавання ў прафесійна-тэхнічных вучылішчах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах

Навучанне і выхаванне ў прафесійнатэхнічных вучылішчах, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на беларускай і (або) рускай мовах.

Беларуская мова ва ўсіх навучальных установах Рэспублікі Беларусь вывучаецца незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці.

Артыкул 25. Мова ў сферы навукі

У Рэспубліцы Беларусь вынікі навуковадаследчых работ афармляюцца на беларускай або рускай мове.

Выканаўцы навуковадаследчых работ могуць выбіраць мову публікацый навуко- вых вынікаў.

Артыкул 26. Мова ў сферы культуры

У Рэспубліцы Беларусь мовамі ў сферы культуры з’яўляюцца беларуская і (або) руская мовы. Гарантуецца захаванне і развіццё культуры на мовах іншых народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у рэспубліцы.

Источник

БЕЛАРУСКАЯ МОВА НА ПАЧАТКУ XXI ст.

Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў і тытульная мова Рэспублікі Беларусь – прайшла складаны шлях гістарычнага развіцця, на якім зведала і перыяды росквіту, і перыяды заняпаду. Аднак заўсёды яна заставалася важнейшым элементам беларускай нацыянальнай культуры, сродкам зносін і сімвалам нацынальнай свядомасці.

У XXI ст. беларуская мова ўступіла як дзяржаўная мова нашай краіны, як высокаразвітая літаратурная мова, здольная паспяхова абслугоў- ваць усе камунікатыўныя патрэбы сучаснага грамадства. Разам з тым, у новае стагоддзе беларуская мова ўвайшла з цэлым комплексам праблем, якія тычацца як стану яе літаратурных норм, так і месца і ролі ў сучасным грамадстве. Гэта абумоўлена ў першую чаргу наступнымі прычынамі:

а) асаблівасцямі развіцця беларускай мовы ў папярэдні перыяд, у прыватнасці ў другой палове XX ст.;

б) характарам сучаснай моўнай сітуацыі і месцам у ёй беларускай мовы;

в) тымі супярэчлівымі працэсамі, што вызначалі развіццё і функцыя- наванне беларускай мовы ў апошняе дзесяцігоддзе мінулага стагоддзя.

Менавіта гэтыя акалічнасці вызначаюць характар сучасных працэсаў развіцця сістэмы беларускай літаратурнай мовы, а таксама асаблівасці яе функцыянавання ў грамадстве. Гэтыя ж акалічнасці, як уяўляецца, будуць вызначаць і развіццё сістэмы мовы і яе месца ў грамадстве ў бліжэйшую перспектыву.

Для разумення сённяшніх праблем беларускай мовы трэба таксама мець на ўвазе наступнае.

3. Народна-гутарковую аснову мае і пісьмовая разнавіднасць сучаснай літаратурнай мовы. У гэтым і спецыфіка, і многія праблемы. Калі б, напрыклад, у аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы была пакладзена старабеларуская пісьмовая мова, зусім іншым быў бы яе слоўнікавы склад і літаратурныя нормы, па-іншаму стаяла б праблема адштурхоўвання ад суседніх рускай і польскай моў, зусім іншым быў бы яе стан у грамадстве. У прыватнасці, зусім іншым было б у сістэме беларус- кай мовы месца дзеепрыметнікаў незалежнага стану, без якіх немагчыма паўнацэннае функцыянаванне кніжных стыляў мовы, асабліва навуковага. Дарэчы, гэтыя формы былі шырока прадстаўлены ў граматычнай сістэме старабеларускай мовы. Як уяўляецца, па-іншаму ставіліся б да іх і некато- рыя сённяшнія рупліўцы культуры беларускага маўлення.

4. На працягу ўсяго XX ст. беларуская мова функцыянавала і развівалася выключна ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя, ва ўмовах канкурэнцыі з другой, больш магутнай мовай.

Усё гэта аказала моцнае ўздзеянне не толькі на развіццё сістэмы беларускай мовы і яе функцыянаванне ў сучасным грамадстве, але і на характар яе выкарыстання ў камунікатыўнай, культурнай і ідэнтыфіка- цыйнай функцыях.

Парадокс развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў XX ст. заключаецца ў наступным.

Трэба таксама канстатаваць, што намаганні па пашырэнні беларускай мовы ў найбольш важныя і ўплывовыя сферы грамадскага ўжытку, якія мелі месца ў пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, хаця і садзейнічалі ў значнай ступені павышэнню яе грамадскага прэстыжу, пэўнаму ўмацаван- ню ў такіх сферах, як мова рэкламы і інфармацыі, СМІ, школьнае навучан- не, але, на жаль, не далі чакаемых вынікаў. Гэты працэс, вельмі актыўны ў першай палове 1990-х гг., па розных прычынах аб’ектыўнага і суб’ектыў- нага плана фактычна спыніўся к канцу дзесяцігоддзя. Больш таго, пачаўся адваротны працэс, які звёў да мінімуму дасягнутыя станоўчыя вынікі, асаб- ліва ў сферы школьнага навучання, справаводства, дзяржаўнага кіравання. Таму беларуская мова, хаця і ўмацавала свой грамадскі прэстыж, па сут- насці, застаецца на другарадных пазіцыях як сродак зносін.

Праўда, варта адзначыць і станоўчыя вынікі тых намаганняў па ёпашырэнні беларускай мовы ў грамадскім ужытку. Па-першае, беларуская мова набыла юрыдычны статус дзяржаўнай мовы, што ў значнай ступені хоць і дэкларатыўна, але істотна павышае яе грамадскую значнасць. Па-другое, у грамадскай думцы сфарміравалася ў пэўным сэнсе ўсведамленне мажарытарнасці беларускай мовы, яе элітарнасці. У пэўных колах веданне беларускай мовы, карыстанне ёю з’яўляецца сведчаннем прыналежнасці да інтэлектуальнай эліты нашага грамадства.

Сітуацыя двухмоўя ў яго сённяшнім выглядзе і моцная канкурэнцыя з боку рускай мовы робяць надзённай таксама праблему захавання нацыя- нальнай адметнасці беларускай мовы, што знайшло сваё адлюстраванне ў «дэрусіфікатарскіх» падыходах да ацэнак літаратурнай нормы і тых актыў- ных працэсаў, якія адбываюцца на розных узроўнях моўнай сістэмы.

Гэта прывяло да таго, што працэс пашырэння беларускай мовы ў роз- ных сферах ужытку адначасова справакаваў ажыўленне пурыстычных тэндэнцый у сферы сістэмы самой беларускай літаратурнай мовы, якія закранулі ўсе яе ўзроўні, асабліва слоўнікавы склад, сістэму словазмянення і арфаграфію. У беларускай мове канца XX ст. гэтыя пурыстычныя тэндэн- цыі набылі ярка выражаную тэндэнцыю адштурхоўвання ад рускай мовы, што стала асабліва адчувальным у слоўнікавым складзе беларускай мовы. Гэта выразілася ў імкненні да рэвізіі і пераацэнкі нарматыўнага статусу наяўных моўных сродкаў. Аднак у значнай ступені зразумелыя і часта апраўданыя пурыстычныя дэрусіфікатарскія памкненні ў колькасных адно- сінах значна перавысілі разумныя межы, у выніку чаго рэальныя страты для сістэмы беларускай мовы аказаліся больш значнымі ў параўнанні з набыткамі: фактычна было парушана адзінства літаратурных норм на ўсіх узроўнях мовы. Адбылася палярызацыя беларускамоўнага грамадства па- водле моўных густаў і амбіцый. Фактычна сёння мы сутыкнуліся з сітуа- цыяй паралельнага існавання двух літаратурна-пісьмовых варыянтаў беларускай мовы. Аднак якраз апошняе асабліва небяспечна ва ўмовах двухмоўя, таму што значна зніжае канкурэнтаздольнасць беларускай мовы ў найбольш важных і ўплывовых сферах грамадскага ўжытку. Больш таго, нярэдка некаторыя заканадаўцы сучаснай моўнай моды за імкненне да рэфармавання і ўдасканалення беларускай мовы выдаюць уласнае няведан- не элементарных яе норм.

Тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі ў асноўным звязана з інтэнсіў- ным пранікненнем у слоўнікавы склад беларускай мовы іншамоўных запа- зычанняў, галоўным чынам англа-амерыканізмаў, што абумоўлена ў пер- шую чаргу развіццём новых тэхналогій, галін навукі, істотнымі зменамі ў грамадскім ладзе і палітычным жыцці краіны, а таксама ўзмацненнем ролі англійскай мовы ў міжнароднай камунікацыі. Спецыфіка беларускай мовы заключаецца ў тым, што інтэрнацыяналізацыя яе слоўнікавага складу і актыўнае пранікненне англіцызмаў адбываецца праз пасрэдніцтва рускай мовы і тым самым стварае ўражанне, часта справядлівае, менавіта руска- моўнага ўплыву і збліжэння беларускай мовы з рускай.

Тэндэнцыя да нацыяналізацыі ў беларускай мове канца XX ст. абу- моўлена пурыстычнымі падыходамі, якія вельмі выразна праявіліся ў апошняе дзесяцігоддзе мінулага стагоддзя і маюць дэрусіфікатарскі харак- тар. Таму тэндэнцыя да нацыяналізацыі ў беларускай мове накіравана ў значнай ступені на рэвізію існуючых моўных сродкаў ці тых, якія былі пашыраны ў нядаўнім мінулым. Пры гэтым галоўным крытэрыем адбору суіснуючых адзінак з’яўляецца ступень іх падабенства ці адрознення ад адпаведных адзінак рускай мовы. Найбольш выразна гэтая тэндэнцыя праявілася ў беларускім пурыстычным руху і абумовіла вяртанне ва ўжы- так вялікай колькасці лексічных адзінак, што знаходзіліся на перыферыі моўнай сістэмы, шэрагу запазычанняў, якія таксама адпавядаюць «патра- баванням» нацыянальна-моўнага пурызму, калі адрозніваюцца ад адпавед- ных рускіх намінатыўных адзінак. Апошняе звязана ў першую чаргу з так званай зменай моўных арыенціраў з усходу на захад і ўключэннем у моў- ную практыку значнай колькасці паланізмаў.

Прызнаючы абгрунтаванасць і правамернаць пэўных зрухаў у слоў-нікавым складзе сучаснай беларускай літаратурнай мовы, тэндэнцыі да змянення некаторых нарматыўных ацэнак, неабходна вельмі асцярожна адносіцца да любых эксперыментаў над мовай, якія могуць мець непрад- казальныя вынікі. Так, напрыклад, празмернае захапленне некаторых сённяшніх «рэфарматараў ад мовы» рэвізіяй літаратурнага стандарту, па сутнасці, можа азначаць змену дыялектнай базы літаратурнай мовы, зрух ад сярэднебеларускіх мінска-маладзечанскіх гаворак у бок паўночна-заход- ніх. У сённяшняй сітуацыі, калі сапраўды яшчэ выразна адчуваецца сувязь літаратурнай мовы з народна-гутарковай асновай, такія эксперыменты мо- гуць прывесці да разбурэння сістэмы літаратурнай мовы і страты ёю функцыі агульнанацыянальнай ідэнтыфікацыі, а таксама паставіць пад пагрозу магчымасць выканання камунікатыўнай і культурнай функцый.

Таму ў сённяшніх умовах як ніколі неабходны разумны кампраміс паміж прыхільнікамі розных поглядаў на кірункі развіцця сістэмы беларус- кай мовы, на характар яе літаратурных норм. Асабліва актуальна сказанае ў адносінах да праблемы беларускага правапісу, паколькі тут як нідзе неаб- ходны адзінства і стабільнасць. У гэтай сувязі трэба выразна ўсведамляць, што любыя змены ў правапісе любой мовы, а тым больш кардынальныя, з’ява вельмі непажаданая. Акрамя таго, пара зразумець, што праблема «мяккага знака» для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных не толькі лінгвістычна неапраўдана, але і даўно ўжо вычарпала свой палітычны рэ- сурс.

Беларуская мова, як і любая іншая натуральная мова, выконвае ў грамадстве тры асноўныя глабальныя функцыі: сродку зносін (камуніка- тыўную, якая аб’ядноўвае цэлы шэраг канкрэтных функцый), культурную (часткі і сродку нацыянальнай духоўнай культуры) і ідэнтыфікацыйную (сродку нацыянальнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі). Аднак у залеж- насці ад характару моўнай сітуацыі суадносіны гэтых функцый натураль- най мовы могуць быць рознымі. У прыватнасці, у сітуацыі масавага двух- моўя, калі камунікатыўная функцыя беларускай мовы значна абмежавана, узрастае яе роля як сродку нацыянальнай свядомасці, сродку нацыяналь- най ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі. Больш таго, моўная ідэнтыфіка- цыя цесна звязана з такімі паняццямі, як моўная дыферэнцыяцыя і моўная інтэграцыя, бо ідэнтыфікуючы сябе па моўнай прымеце з адной суполь- насцю, індывід адначасова адмяжоўваецца ад іншых. Таму пры разглядзе ідэнтыфікацыйнай ролі беларускай мовы ў сучасным грамадстве неабход- на ўлічваць наступныя аспекты.

2. Мова з’яўляецца важным, але не адзіным (і, магчыма, не галоў- ным) фактарам нацыянальнай ідэнтыфікацыі.

3. Ступень нацыянальнай ідэнтыфікацыі мовы залежыць ад яе стату- су і ступені распаўсюджанасці. Пры гэтым часта назіраецца адваротная за- лежнасць: чым ніжэйшы статус мовы і чым менш распаўсюджана яна ў грамадстве, тым вышэйшая яе ідэнтыфікацыйная роля.

5. Наяўнасць пісьмовых разнавіднасцей літаратурнай мовы. Так, па тым, які варыянт літаратурна-пісьмовай беларускай мовы выкарыстоўвае сёння гаворачы, мы можам меркаваць аб яго моўных прыярытэтах і поглядах на шляхі развіцця беларускай мовы і яе норм.

Не менш важнай з’яўляецца праблема ролі беларускай мовы ў культурнай прасторы беларусаў. Увогуле культурная прастора беларусаў мае даволі складаную структуру і аб’ядноўвае разнастайныя пласты, якія па-рознаму суадносяцца з беларускай мовай. Як уяўляецца, гэтая прастора беларусаў можа разглядацца ў двух аспектах: дыяхронным (вертыкальны зрэз) і сінхронным (гарызантальны зрэз). У дыяхронным аспекце культур- ная прастора беларусаў ахоплівае культурныя набыткі ўсіх часоў і эпох. Паколькі ў дадзеным выпадку істотнае месца належыць пісьмовым пом- нікам культуры, гэты аспект прэзентуе не толькі сучасная беларуская літаратурная мова, але і яе гістарычныя разнавіднасці, у першую чаргу старабеларуская мова, на якой захавалася велізарная колькасць пісьмовых помнікаў, што ўваходзяць у залаты фонд не толькі беларускай, але і сус- ветнай культуры. Акрамя таго, гістарычны аспект культурнай прасторы беларусаў прэзентуецца і царкоўнаславянскай мовай, а таксама іншымі мо- вамі, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі (ла- цінскай, польскай, рускай і інш.).

Сінхронны аспект праблемы культурнай прасторы беларусаў ахоп- лівае ўсё культурнае поле, усе здабыткі духоўнай і матэрыяльнай культу- рступны беларускаму грамадствуы, якія да. Таму на сучасным этапе больш складаныя і сама культурная прастора беларусаў, і суадносіны мовы і куль- туры. Апошняе ў першую чаргу абумоўлена асаблівасцямі моўнай сітуацыі ў нашай краіне. Так, відаць, будзе правільным умоўна падзяліць культур- ную прастору беларусаў на дзве часткі: уласнабеларускую (уласнана- цыянальную) і інтэрнацыянальную (іншанацыянальную). Першая частка ахоплівае культурныя здабыткі, створаныя беларусамі, і тут варта выдзя- ляць каштоўнасці агульнанацыянальнага плана і каштоўнасці рэгіяналь- нага плана. Другая частка ахоплівае культурныя здабыткі іншых народаў (суседніх і несуседніх), уключаных у сферу кампетэнцыі беларускага грамадства. У сукупнасці ўсе гэтыя часткі культуры складаюць адзіную культурную прастору беларусаў і фарміруюць беларускую нацыянальную культуру ў шырокім сэнсе.

Беларуская літаратурная мова ў значнай ступені суадносіцца і з інтэрнацыянальнай (іншанацыянальнай) часткай культуры беларусаў. У першую чаргу гэта тычыцца перакладаў на беларускую мову літаратурных твораў народаў свету, навуковая інфармацыя, энцыклапедычныя і іншыя даведнікі па розных галінах навукі і культуры. Разам з тым, трэба прызнаць, што ў дадзенай сферы роля беларускай мовы істотна абмежавана.

Іншанацыянальная (інтэрнацыянальная, агульначалавечая) частка культурнай прасторы беларусаў у сучасным грамадстве абслугоўваецца пераважна рускай мовай. Шырокае выкарыстанне рускай мовы як сродку зносін, культурнага кампанента і сродку прэзентацыі іншых відаў культуры садзейнічае ў першую чаргу істотнаму павелічэнню рускага нацыянальнага культурнага кампанента ў агульнай культурнай прасторы беларусаў. Зразумела, што менавіта рускай мовай у сучасным беларускім грамадстве ў асноўным маркіравана інтэрнацыянальная (іншанацыяналь- ная) частка культурнай прасторы беларусаў.

Як можна бачыць, культурная прастора беларусаў з’яўляецца мнага- мернай і шматпланавай і прадстаўлена ў сучасным грамадстве ў асноўным дзвюма мовамі (беларускай і рускай). Шырокае выкарыстанне рускай мовы, з аднаго боку, істотна пашырае межы культурнай прасторы белару- саў, аднак, з другога боку, аб’ектыўна звужае нацыянальна-моўны кампанент гэтай прасторы. Таму вельмі важна ў эпоху інтэнсіўнай глаба- лізацыі падтрымліваць і ўмацоўваць менавіта ўласнабеларускі пласт нацыянальнай культуры беларусаў.

Такім чынам, беларуская мова як адзін з кампанентаў моўнай сітуацыі сёння з’яўляецца:

а) сродкам зносін (выконвае камунікатыўную функцыю). Гэтая функцыя беларускай мовы абмежавана. Аднак, нягледзячы на абмежаванае выкарыстанне беларускай мовы ў найбольш важных і прэстыжных сферах ужытку, няма падстаў гаварыць пра беларускую мову як мову з абмежаванымі функцыямі ў сучасным грамадстве. Па-першае, беларуская мова распаўсюджана і функцыянуе на ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Па-другое, з беларускай мовай у той ці іншай ступені сутыкаецца пастаянна кожны грамадзянін краіны. Нават не карыстаючыся актыўна беларускай мовай у сваёй паўсядзённай дзейнасці, кожны, хто жыве на тэрыторыі сучаснай Беларусі, фактычна штодзённа атрымлівае тую ці іншую інфармацыю на беларускай мове. Усё гэта ў цэлым стварае спрыяльную базу для пашырэння беларускай мовы і ў актыўным ужытку;

б) сродкам і часткай беларускай духоўнай культуры, яе асноўным нацыянальным кампанентам;

в) сродкам і сімвалам нацыянальнай ідэнтыфікацыі і фактарам нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

У сваёй апошняй функцыі беларуская мова выступае:

1) сродкам і сімвалам нацыянальнай ідэнтыфікацыі (літаратурная мова);

2) сродкам і сімвалам мясцовай (лакальнай) ідэнтыфікацыі (мясцовыя гаворкі);

3) сродкам і сімвалам групавой (карпаратыўнай) ідэнтыфікацыі (варыянты літаратурна-пісьмовай мовы).

Па адносінах да беларускай нацыянальнай ідэнтыфікацыі (самаідэнтыфікацыі) беларусы ўмоўна мовы як да сродку і сімвала дзеляцца на тры групы.

1. Беларусы, для якіх беларуская мова з’яўляецца рэальным фактарам (сродкам і сімвалам) знешняй і ўнутранай нацыянальнай ідэнтыфікацыі: яны лічаць беларускую мову роднай (унутраная ідэнтыфікацыя) і выкарыстоўваюць яе ў розных сферах камунікацыі (знешняя ідэнтыфіка- цыя).

2. Беларусы, для якіх беларуская мова з’яўляецца пераважна сімвалам нацыянальнай самаідэнтыфікацыі: яны лічаць беларускую мову роднай (унутраная ідэнтыфікацыя), але пераважна карыстаюцца ў сваёй дзейнасці рускай мовай.

3. Беларусы, для якіх беларуская мова (як і мова наогул як сродак зносін) не выступае фактарам нацыянальнай свядомасці: яны з’яўляюцца беларусамі, але роднай лічаць рускую мову і практычна не карыстаюцца беларускай мовай у сваёй паўсядзённай дзейнасці.

Менавіта першыя дзве групы і складаюць сацыяльную базу бела- рускай мовы ў XXI ст.

Акрамя таго, у сучаснай моўнай сітуацыі беларуская мова страціла функцыю фактару моўнай інтэграцыі ў межах краіны. Гэтая функцыя замацавалася за рускай мовай, якая таксама мае статус дзяржаўнай і ў колькасных адносінах дамінуе ў большасці грамадскіх сфер ужытку.

Такім чынам, на пачатку XXI ст. беларуская мова працягвае адыгрываць істотную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Разам з тым, перспектывы яе далейшага развіцця і функцыянавання ў грамадстве ў многім будуць залежаць ад наступных момантаў:

а) пашырэння беларускай мовы як рэальнага сродку зносін у найбольш важныя і ўплывовыя сферы грамадскага ўжытку, што будзе са- дзейнічаць яе прэстыжнасці і фарміраванні прагматычных фактараў для авалодання ёю. У гэтай сувязі трэба адзначыць, што наспеў час стварэння агульнадзяржаўнай праграмы канкрэтных мер, накіраваных на забеспячэн- не заканадаўчага дзяржаўнага статусу беларускі мовы;

б) неадкладнай стабілізацыі яе літаратурных норм, асабліва правапісных. Без гэтага немагчыма павышэнне яе канкурэнтаздольнасці з рускай мовай у розных сферах ужытку, а таксама паспяховае авалоданне ёю ў працэсе адукацы:

в) дасягнення разумнага кампрамісу паміж прыхільнікамі розных поглядаў на шляхі развіцця беларускай мовы і характар яе літаратурных норм. Толькі намаганнямі ўсяго грамадства можна дасягнуць пазітыўных зрухаў у гэтай важнай і далікатнай сферы жыцця сучаснага соцыуму;

г) беларуская мова і яе носьбіты павінны пазбавіцца так званага «комплексу адштурхоўвання». Умоўна кажучы, беларускай мове павінна быць абсалютна ўсё роўна, наколькі яна блізка да суседніх рускай і польскай моў, так, як апошнім абсалютна ўсё роўна, наколькі яны блізкія да беларускай мовы. Толькі ў такім выпадку магчыма фарміраванне ў грамадстве мажарытарных адносін да беларускай мовы як мовы тытульнай нацыі і дзяржаўнай мовы нашай краіны.

У цэлым жа сучаснае становішча беларускай мовы ў грамадстве і яе роля як сродку нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, яе слоўнікавы склад і стан літаратурных норм, высокія адаптацыйныя магчымасці, заканадаўчы статус, месца ў сістэме адукацыі і сродкаў масавай інфармацыі, сацыяльная база даюць падставы для стрыманага аптымізму, што і ў XXI ст. беларуская мова застанецца рэальным сродкам камунікацыі, ідэнтыфікацыі і культуры беларусаў і захавае сваё месца ў моўным ландшафце Еўропы.

3.Функцыянавання беларускай мо ва умовах билингвизму

2.3. НЕКАТОРЫЯ АСПЕКТЫ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ БЕЛАРУСКАЙ I РУСКАЙ МОЎ

Пасля распаду СССР моўная палітыка ў новых самастойных дзяржавах (былых рэспубліках Савецкага Саюза) ажыццяўлялася на хвалі працэсаў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Аддзяленне ад Расіі адбывалася не толькі праз набыццё дзяржаўнага суверэнітэту, але і праз абмежаванне сферы выкарыстання рускай мовы.

У Беларусі пасля прыняцця ў 1990 г. закона «Аб мовах Беларускай ССР» беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай, у выніку чаго значна ўзрасла яе функцыянальная нагрузка. Закон, аднак, не абмяжоўваў правы рускамоўнага насельніцтва. У органы дзяржаўнай улады можна было звяртацца на любой мове, не абмяжоўваліся магчымасці атрымання адукацыі на рускай мове ў школе і вышэйшых навучальных установах. Нягледзячы на тое, што ў першай палове 1990-х гг. у большасці школ краіны навучанне вялося на беларускай мове, у 18% школ дзяцей вучылі на рускай мове і налічвалася столькі ж школ з дзвюма мовамі навучання – беларускай і рускай. Такое становішча доўжылася да рэферэндуму 1995 г., пасля якога руская мова фактычна вярнулася на тыя пазіцыі, што займала да канца 1980-х гг. У цэлым жа ў Беларусі ўдзельная вага рускай мовы ў XX ст. была вышэйшая за ўдзельную вагу беларускай. Дастаткова сказаць, што ў Беларускім дзяржаўным універсітэце да 1956 г. існавала адзіная самастойная лінгвістычная кафедра – рускай мовы. Найбольш спрыяльны- мі для функцыянавання беларускай мовы былі 1920-я гг. і першая палова 1990-х гг. Менавіта тады ставілася пытанне пра статус моў, што функцыя- нуюць на тэрыторыі Беларусі. Ва ўтворанай у 1919 г. БССР статус дзяр- жаўных атрымалі беларуская, руская, польская і яўрэйская мовы. У канцы стагоддзя гэтым статусам валодалі і валодаюць цяпер беларуская і руская. Для параўнання пакажам карціну стаўлення да рускай мовы ў былых савецкіх рэспубліках. У Казахстане і Кіргізіі гэтая мова мае статус афіцый- най, што дазваляе весці на ёй справаводства. У Таджыкістане, Узбекістане, Азербайджане, Туркменіі руская мова з’яўляецца мовай міжнацыянальных зносін, у Арменіі, Грузіі, Украіне – мовай нацыянальнай меншасці, у Літве, Латвіі, Эстоніі – адной з замежных моў, роля якой у афіцыйным жыцці зведзена амаль да нуля. Парламент Малдовы ўносіў прапанову зрабіць рускую мову дзяржаўнай, аднак канчатковае рашэнне не было прынята.

Сярэдзіна XX ст. стала для моў своеасаблівым вакуумам, калі пытанне пра іх статус на ўзроўні законаў не разглядалася. Пасля таго як у сярэдзіне 1930-х гг. абвясцілі пра перамогу сацыялізму і завяршэнне культурнай рэвалюцыі, у СССР адзінай мовай, на думку Сталіна, павінна была стаць руская, хоць у асноўных дзяржаўных дакументах, у канстытуцыях гаворка пра гэта не вялася. Толькі ў 1990 г. Вярхоўны Савет Саюза ССР прыняў закон «Аб мовах народаў СССР», у якім вызначыў статус рускай мовы як афіцыйнай мовы Савецкага Саюза. Заўважым, што такой яна фактычна была ўсе папярэднія дзесяцігоддзі.

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Беларусі жывуць прадстаўнікі больш чым 140 нацыянальнасцей і народнасцей, якія валодаюць рознымі мовамі, зносіны ў асноўным адбываюцца на рускай і беларускай мовах. Прычым статыстыка сведчыць, што большасць жыхароў Беларусі прызнаюць роднай беларускую мову, хоць валодаюць лепш рускай і часцей яе выкарыстоўваюць. Гэтая парадаксальная сітуацыя тлумачыцца наступным. Карэннае насельніцтва краіны (беларусы) складае абсалютную большасць – каля 80%. Прадстаўнікі той або іншай нацыянальнасці псіхалагічна настроены ідэнтыфікаваць нацыянальнасць і мову – самую яскравую прымету нацыі, што і адбывалася пры апытанні многіх беларусаў, хоць некаторыя з іх увогуле не карыстаюцца беларускай мовай. Шматгадовая гісторыя існавання на адной геаграфічнай і сацыяльна-палітычнай прасторы дзвюх моў спарадзіла розныя тыпы двухмоўя.. У цэлым беларуска-рускі (руска-беларускі) білінгвізм ахоплівае большасць сфер жыцця краіны (радыё, тэлебачанне, газеты, мастацкая літаратура, тэатр, адукацыя і інш.), дзе дзве мовы выкарыстоўваюцца дыстантна (дыферэнцавана) або кантактна.

Пры дыстантным тыпе двухмоўя выкарыстоўваецца адна з дзвюх моў, што функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі (напрыклад, ёсць літаратура і на рускай, і на беларускай мовах; ідуць спектаклі і на рускай, і на беларускай мовах; адны людзі гавораць паміж сабой па-руску, іншыя – па-беларуску). У гэтай сітуацыі дзве мовы, якія выкарыстоўваюцца ў краіне, не сутыкаюцца адна з адной.

Дыстантнае двухмоўе ў чыстым выглядзе – з’ява не абсалютная, бо ў рускіх тэкстах даволі часта сустракаюцца элементы беларускай мовы, а ў беларускіх – рускай (вынік інтэрферэнцыі або транспазіцыі, г. зн. несвядо- мага ці свядомага выкарыстання элементаў адной мовы ў маўленні на другой).

Пры кантактным двухмоўі абедзве мовы функцыянуюць на старонках адной газеты, у дыялогу людзей, адзін з якіх гаворыць па-беларуску, другі – па-руску, у маўленні чалавека, які выкарыстоўвае абедз- ве мовы і да т. п.

Найбольш яскравым прыкладам кантактнага двухмоўя з’яўляецца маўленне чалавека на рускай і беларускай мовах. Пры гэтым двухмоўе індывіда можа быць раўнапраўным і нераўнапраўным.

Пры нераўнапраўным білінгвізму веданне і выкарыстанне адной мовы пераважае над веданнем і выкарыстаннем другой. У гэтым тыпе двухмоўя можна вылучыць два падтыпы:

1) веданне рускай мовы пераважае над веданнем беларускай;

2) веданне беларускай пераважае над веданнем рускай.

Сам тэрмін «беларуска-рускае двухмоўе» прадугледжвае веданне індывідам рускай мовы ў якасці другой. У Беларусі такі білінгвізм значна саступае руска-беларускаму, г.зн. з рэальнай перавагай ведання рускай мовы над беларускай у маўленні індывіда. Падобная карціна назіраецца нават у маўленні многіх білінгваў, якія прызнаюць роднай мовай беларус- кую. Моўнае самавызначэнне такіх людзей не супадае з іх маўленчымі паводзінамі.

У разгледжаным тыпе двухмоўя (нераўнапраўнага) часцей за ўсё назіраецца інтэрферэнцыя на ўсіх узроўнях мовы. Інтэрферэнцыя фанетыч- ная, граматычная, лексічная ў Беларусі вывучана дастаткова добра. Практычна не разглядалася т.зв. прыхаваная інтэрферэнцыя, г.зн. невыка- рыстанне якіх-небудзь моўных элементаў з прычыны няведання. Часцей за ўсё гэта назіраецца на лексічным узроўні, калі чалавек не ведае, якое слова павінна адпавядаць слову роднай мовы. У такіх выпадках узнікаюць неза- поўненыя лексічныя пустоты або свядомае ўжыванне слоў роднай мовы з рознымі агаворкамі (па-руску кажучы. говоря по-белорусски. ), паўзы, якія часта дапамагае запаўняць суразмоўца, падказваючы патрэбнае слова ці патрэбную граматычную форму.

У розных сацыяльных, прафесійных групах людзей двухмоўе выяў- ляецца па-рознаму. Адна з яго праяў – школа, якая ў значнай ступені прад- вызначае карціну валодання дзвюма мовамі ў кра

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *