На чем играл сымон музыка

На чем играл сымон музыка

У сваёй сям’і Сымонка адчувае сябе лішнім. Бацькі яго ўвесь час папракаюць, што не такі, як усе, што «грэх адзін з ім, адно гора». Вясковыя дзеці таксама не прымаюць у свой гурт. Хлопчык палюбіў адзіноту.

На каменьчык сядзе ў збожжы,
Не схіснецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам спеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як зазвоняць, заіграюць
Мушкі, конікі, жучкі.

Калі крыху набралася гадкоў, Сымонка пачаў ганяць у поле жывёлу. Пасябраваў з гуртавым пастухом дзедам Курылам («Слаўны дзед, дзядок — душа, гаваркі, мастак на словы. I любіў ён малыша!»).

Аднойчы Сымонка пачуў, як гралі дудары.
Слухаў хлопчык тое гранне,
Пад сабой не чуў зямлі,
Бо ў тых зыках чаравання
Спевы ўласныя плылі,
Струны сэрца ў ім дрыжалі.

Запалонены гукамі музыкі, Сымонка забыўся і на авечак, «шкоды ў полі нарабіў», за што дасталося яму ад бацькоў і ад суседзяў. Дзед Курыла падарыў хлопчыку дудку, сэрцам адчуўшы ў ім музыку.

Калі Сымонка выходзіў у поле і пачынаў іграць («жальбу сэрца выяўляць»), серп застываў у руках жней.

Сымонка расказвае дзеду «Песню аб званах». Сярод званоў на званіцы быў адзін незвычайны, чуллівы. Струны яго ніколі не маўчалі, адгукаліся на ўсё, што было вакол, але «прарэзлівым бразгатаннем спеў яго глушылі звоны і сціхалі з насмяханнем». У няроўным змаганні «надарваўся звон чуллівы, змоўклі песень пералівы».

Курыла памёр («згас стары дзядок без болю»). Адзіны, хто горка плакаў па ім, быў Сымонка. Перад смерцю дзед аддаў свайму малому сябру скрыпку і смык — багацце, што справіў за свой доўгі век, наказваючы:

З скрыпкай збудзеш свае гора,
З ёю ты ўжо не адзін;
Скрыпка — хлеб твой і апора,
Дык шануй яе, мой сын.

Позняй восенню на авечак у полі напаў воўк, хлопчык не мог абараніць жывёлы. Бацька ў злосці прагнаў сына з хаты. Потым яго гукалі, клікалі дамоў, «ды Сымонка не вярнуўся, слыху-голасу не даў».

Сымонка забрыў на магілку дзеда Курылы, тут даў волю адчаю і слязам. На могілках хлопчык вырашае не вяртацца дамоў «здзек цярпець», а ісці ў свет, хоць ён бясконцы і чужы.

Блукаючы па наваколлі, Сымонка сустрэўся са старым жабраком. Дзед той быў «страшны, бледны, абарваны, жыцця пасынак, бядак». Стары прапанаваў хлопчыку ісці разам, «яго шляхам».

Шлі яны ад хаты к хаце,
З вёскі ў вёску, з краю ў край,
У сярмяжках — латка ў лаце,
З адным толькі словам — дай!

Слухаючы Сымонаву скрыпку, людзі давалі жабракам больш шчодра («Грош завёўся ў дзеда ў латах — дапамог Сымон яму. »).

Досыць хутка хлопец пераканаўся, што «дзед залішне скупават», што ён круцель і хлус. Стары вучыць Сымона: «Зверам будзь сярод звяроў, між авечачак — ягняткам» — толькі так можна жыць сярод людзей. Расказвае яму казку пра варону, якая захацела стаць арліцай, лебедзем, ды нічога ў яе не атрымалася, бо «ёй прызначан сметнік».

Ратуючыся ад навальніцы, дзед і Сымон трапілі на хутар. Выгляд хлопчыка («Загарэў, бядак, ад сонца, твар лушчыўся і ліняў, і мізерна так бясконца гэты хлопчык выглядаў!») выклікаў спачуванне ў гаспадароў. «З-за ласкавага слоўка» гаспадыні, пачутага ўпершыню, Сымонка заплакаў наўзрыд. Потым Сымон пачаў іграць на скрыпцы. Гаспадары ўражаны музыкай. Запрасілі жабракоў за стол. Сымон, граючы, заўважыў «пару ясненькіх вачок», дачку гаспадароў.

Дзеда і Сымона пусцілі начаваць у клуню. Хлопец не можа заснуць, уражаны хараством, ласкавасцю выгляду дзяўчынкі. Музыка просіцца з душы.

Ганна выходзіць на Сымонава гранне. Хлопец расказвае пра свае жыццё і казку пра непрыкметны дубок, якога крыўдзілі мацнейшыя. Дубок зрабіўся песняром.

I спяваў ён так прыўдала
У той час, як свет сціхаў,
Што аж неба замірала,
I зямля ўся замаўкала.

Злыдні ссеклі «дзіва-дрэва». Ішоў тым месцам падарожны, зрабіў з дрэва дудку і адправіўся з ёй жабраваць. Але дудка іграла ўжо не так прыгожа. Заспявае яна па-ранейшаму, калі пачуе волю.

Ганна нечакана пацалавала Сымона і знікла.

Дзед кліча Сымона ў дарогу, але таго нідзе няма. Сымон, сагрэты чалавечай ласкавасцю, перажывае вялікае ўзрушэнне:

Ён цяпер, бы на граніцы,
. Па адзін бок — блеск дзянніцы,
Па другі — цьма, дзе ён жыў.

Ён паверыў, што можа здабыць долю. Вольны, як птушка, кіруецца ў свет.

Натрапіў на карчму Шлёмы. Убачыўшы хлопца са скрыпкай, людзі папрасілі сыграць. Насыпалі Сымону ў шапку грошай, наклалі на стол ежы за добрую музыку. Шлема прапанаваў застацца ў яго. Сымон згадзіўся. Стаў найперш хлопчыкам на паслугах: «Ён па воду, ён па дровы, ён і ў пограб і ў салаш». Перад святамі зімой Сымон «да трэціх пеўняў граў». Каб Сымон ахвотней дапамагаў на кухні, Шлема «смык і скрыпку адабраў».

Хлопец разумее, што хітры Шлема «скрыпку ўзяў у палон», каб ён не збег. Сымон думае, як вырвацца на волю. Дапамагае выпадак. Шлема і яго вялікая сям’я шукаюць батрака Яхіма з канем. Сымон вызваляе скрыпку і пакідае карчму.

На наступную раніцу ў лесе сустракае Ганну, яна збірала суніцы.

Дзяўчына запрашае яго зайсці да яе бацькоў. Сымон абяцае, але не цяпер, цяпер ён хоча «дом пабачыць». Ганна просіць на развітанне паіграць.

Ганна развітваецца з Сымонам. Нечакана з’яўляецца пан і пытае, хто тут нядаўна іграў. Ён загадвае Сымону ісці за ім. Ражком склікае з лесу іншых паноў-паляўнічых і просіць хлопца «паіграць, як ты іграў!».

Сымон трапіў у замак князя.
Зашчымела сэрца болем:
Зноў чыясь чужая воля,
Улада новых абцугоў!

Пасля снедання пан Галыга ўстроіў экзамен «сыну торбы і зямлі». Талентам Сымона капельмейстар здзіўлены. Хлопец просіць Галыгу навучыць чытаць ноты, той нічога не адказаў, адправіў Сымона ў сад, нагадаўшы, каб помніў, хто ён ёсць.

Замак Сымона прыгнятае. Ён задумваецца, адкуль Князёвы багацці:

Чые рукі з мазалямі
Тут зняслі свае дары?
Потам, кроўю і слязамі
Сцамантованы муры!

У парку Сымон сустракае дзеда Данілу, які ў час палявання выратаваў князю жыццё і той узяў яго вартаўніком, хоць дзеду «больш быў мілы бор палескі, родны бор».

Даніла расказвае, што ў парку адбываецца штосьці дзіўнае: «Хтось цярэбіць тут дарогу. Будзе змена, будзе змена!»

Сымон пытаецца, хто ў свеце размяркоўваў багацці і «дзяліў несправядліва». Дзед адказвае, што «на ўсё ёсць свая часіна. Ёсць у свеце розум нейчы, ён і піша ўсім законы». Сымон не згодны пакорліва чакаць:

Ой, не, дзедку: проціў сілы
Можна ставіць толькі сілу,
Калі хочаш ты ўстаць з пылу.

Дзед мудра зазначае, што хлопец у замак трапіў не па сваёй волі і сваё змаганне адклаў да пары. Просіць Сымона сыграць. Запрашае хлопца жыць да сябе, бо не любіць «псярні панскай».

Даніла знаёміць з паданнямі замка. Разам слухаюць стук сякеры ў парку. Гэты стук чутны кожную ноч, але ніколі дзед не бачыў ні зваленых дрэў, ні парубак.

У замку ладзіцца банкет. Падгуляўшы князь загадвае падаць «музыку-хлапака».

Ён зайграў, і струны горка
Адклікаліся — гулі,
Аддавала іх гаворка
Гневам-крыўдаю зямлі.

Князь спытаў, што музыкай хацеў Сымон сказаць. Хлопец расказвае казку. Паміраў дуб, адна была на ім маладзенькая галінка, а на ёй жалудок. Паны спыніліся баляваць пад дубам, хвалячыся паляўнічым спрытам, збілі галінку з сынком-жолудам. Але вырасце з жолуда ў гаі дуб, «бура ўсходзіцца, завея», хто «зло-няпраўду сее, пажынае ліха». Сымон гаворыць, што князь «не мае волі-ўлады вольнай думцы даць парады».

Сымон жыў надзеяй, што паны навучаць «чытаць кнігі, ноты тыя разбіраць». Рашыўся прасіць аб гэтым Галыгу. Той нагадвае, што хлопец надта смела трымаўся з князем, што за такія штукі ў мех садзяць.

Вось затым сама прырода
Вас пускае слепаком,
Каб з вас менша была шкода.
Раз мужык — будзь мужыком, —
такі прысуд пана капельмейстра.

Сымону стала ў замку невыносна, душа прасіла волі. Князь выпадкова быў забіты, у замку пасяліўся страх. У навальнічную ноч дзед Даніла і Сымон пакідаюць замак.

Ганна чакае Сымона, яна вырасла ў вельмі прыгожую дзяўчыну. Маці раіць дачцы выкінуць музыку з галавы («Ён— вандроўнік, ён — жабрак, сам без хлеба, сам без хаты. »), згадвае гаспадарскага сына Кандрата.

Дамянік пабіўся з хлопцамі на заклад «сэрца Ганны паланіць», але праз нейкі час сам усур’ёз закахаўся. Ідзе да варажбіткі, каб тая дапамагла ў бядзе. Варажбітка адмовілася, бо паміж ім і дзяўчынай «хтось мілейшы ёй стаіць», з якім разлучыць толькі смерць. Дамянік не паверыў:

— Чмуціш ты і лжэш старая:

Гвалтам я яе вазьму!

Ён падпільнаваў Ганну ў полі. Дзяўчына кінулася ўцякаць, упала ў яміну, што яе ўратавала. Позна ноччу Ганну знайшлі непрытомнай.

Сымон развітаўся з дзедам Данілам і пайшоў да Ганны. Каля хаты сустрэў журботную Ганніну маці. Жанчына расказвае пра сваё гора:

Наша Ганна навек хвора!
Збіла краску, бы марозам, —
Памяшаўся яе розум.
Сымон просіць паказаць дзяўчыну.
Ён глядзіць ёй пільна ў вочы,
Бы увесь жар, агонь цішы,
Перанесці ў мыслі хоча
Яе зломанай душы.

Ганна ўпала ў глыбокі сон. Сымон сядзіць ля яе. Потым бярэ скрыпку. Дзяўчына прачынаецца, пазнае Сымона, але яе поўніць страх. Пад светлую Сымонаву казку яна зноў заснула. Узыходзіць сонца і асвятляе спакойную, з усмешкай на вуснах Ганну.

Пайшоў Сымон сваёй пуцінай.
Панёс ён людзям песень дар.
Рука ў руку з ім і з ахвотай
Дзяўчына мілая ішла.
I не кранала іх журбота,
Не засмучала іх імгла.

Над паэмай «Сымон-музыка» Якуб Колас пачаў працаваць у 1911 г., знаходзячыся ў астрозе. Першы варыянт паэмы быў закончаны ў 1918 г., другі, датаваны 1923 г., аказаўся згубленым. У 1925 г. паэт зрабіў трэцюю рэдакцыю твора.

«Сымон-музыка» займае адметнае месца ў нашай літаратуры, літаратуры традыцыйна сялянскай, вясковай. Героем яе з’яўляецца мастак, музыка-самародак, для якога шырокі навакольны свет — гэта свет гукаў, таемных чароўных вобразаў. Пісьменнік даследуе працэс творчасці, паказвае нараджэнне майстра.

Пазначаныя вялікім талентам асобы заўсёды выключэнне. У іх сваё жыццё, часта далёкае ад таго, якім жывуць людзі звычайныя. Пра адметнасць творцы гаварыў Янка Купала вобразамі Гусляра (паэма «Курган») і Данілкі (драма «Раскіданае гняздо»), Гэтую адметнасць падкрэслівалі песняры новага часу Язэп Пушча (паэма «Сады вятроў»), Максім Танк (паэма «Люцыян Таполя»).

У паэме Якуба Коласа многія сітуацыі пераклікаюцца з творамі Купалы. Так, яго музыку таксама прымушае князь весяліць сваіх гасцей. Сымон грае на скрыпцы, а пасля пераводзіць гукі музыкі на словы, выказваючы блізкую да Гусляровай думку:

Князь магутны, асвячоны,
Скарбы ў князя незлічоны;
Аднаго ж і князь не можа,
. Князь не мае волі-ўлады
Вольнай думцы даць парады.
Думка ходзіць, дзе захоча:
Ад зямлі да зор і сонца
Няма думкам забаронцы.
Думка праўду кажа ў вочы
I вялікім і малому —
Гора будзе твайму дому!

Князь не карае музыку за дзёрзкасць так, як гэта адбываецца ў паэме Купалы. Сымон пакараны па-іншаму, больш цывілізаванымі сродкамі: менавіта пасля балю пан Галыга адмаўляе яму ў навучэнні нотнай грамаце («Вось затым сама прырода вас пускае слепаком, каб з вас менша была шкода»).

Узростам, паводзінамі Сымон блізкі Данілку («Раскіданае гняздо»). Данілка таксама быццам лішні ў сям’і, адзіны яго занятак і інтарэс — скрыпачка, якую ён майструе на працягу амаль усяго дзеяння. Купала не паказвае, што хлопчыка ўшчуваюць і «выхоўваюць» так, як Сымонку. Аднак пра многае гаворыць згадка ў творы, што першую Данілкаву скрыпачку бацька пасек.

Якуб Колас раскрывае складаныя ўзаемаадносіны мастака і народа. Неразуменне, нават непрыманне таго асяроддзя, дзе нарадзіўся, Сымон будзе адчуваць не толькі ў дзяцінстве. Так, дзед Даніла не разумее, навошта хлопцу навука.

Кінь ты, хлопча, абэцадлы!
Лепей плюнь на іх, эге ж!
Кнігі розум сушаць, падлы:
У сухоты ты ўпадзеш! —

гаворыць ён Сымону. Маці наказвае Ганне «пільнавацца» не вандроўніка, жабрака, а «гаспадарскага сына».

У сваёй масе народ не дарос пакуль да разумення Сымонавай музыкі, яму патрэбны «кадрылі», «кавалі». Сымона ж вабіла іншае. Яшчэ жывучы з бацькамі,

Біў ён больш на лад маркотны,
Дзе пакутаю зямлі
Аддаваўся спеў гаротны,
Слёзы жаласці цяклі,
I дзе чуўся жаль, уціскі,
Крыўда, гора бедака.

Проста весяліць сваім граннем п’яных сялян у Шлёмавай карчме ці выпешчаных паноў і паненак у Князевым замку Сымон, ніці душы якога злучалі «гук пярунаў з немым голасам цішы», не хацеў.

Разам з тым Сымон нарадзіўся ў сялянскім асяроддзі і выступае выразнікам яго інтарэсаў і памкненняў. У замку ён ні на хвіліну не забываецца «якога роду-племені»,вачыма селяніна аглядаючы і ацэньваючы багацці князя.Там, у замку, ён выразна зразумеў свае жыццёвае прызначэнне:

Песні будзе ён складаць,
Ён людзей дабром атуліць,
Каб палёгку людзям даць.

Сімвалічнай з’яўляецца сцэна ў творы, калі дзед Курыла аддае Сымонку самае дарагое, што набыў за свае доўгае жыццё, — скрыпку, а сам памірае. Дзед з’яўляецца носьбітам народнага мастацтва. Сымон, абапіраючыся на гэтае мастацтва, павінен ісці далей, дасягнуць новага, больш высокага ўзроўню і ўздымаць да яго народ. Музыка праходзіць шляхі, вядомыя таленавітым самавукам з народа — жабрацтва, карчма, панскі палац, — але ніводзін з іх яго не задавальняе, ён не адчувае сябе свабодным.

Яго шлях складаны і нязведаны, па якім ідуць адзінкі. У першапачатковым варыянце паэмы Якуб Колас паказваў, што таленавіты чалавек з народа абавязкова знойдзе свой шлях. Пазней Сымонаў лес паўстаў як шчаслівае выключэнне. Ва ўмовах паднявольнага жыцця, у штодзённай барацьбе за кавалак хлеба цяжка нарадзіцца і ацалець свабоднаму мастацтву, таму паэт пісаў:

Колькі талентаў звялося,
Колькі іх і дзе ляжыць,
Невядомых, непрызнаных,
Неаплаканых нікім,
Толькі ў полі адспяваных
Ветру посвістам глухім!

Паэма «Сымон-музыка» мае арыгінальную пабудову. У ёй арганічна пераплялося рэальнае, звычайнае, з незвычайным, рамантычна прыўзнятым. Да апошняга належыць, напрыклад, уздзеянне Сымонавай музыкі на людзей і прыроду:

Льюцца гукі ў лясной цішы
Срэбраплынным ручайком;
Лес замер, стаіць, не дыша,
Не варушачы лістком;
Прыпынілі спевы птушкі —
Скрыпцы ім не ўзяць у тон.

З дапамогай музыкі Сымон вяртае да жыцця Ганну.

Вялікая нагрузка падае ў паэме на лірычныя адступленні, у якіх гучыць як захапленне прыгажосцю роднага краю, так і роздум над самымі рознымі жыццёвымі з’явамі. Некаторыя з іх маюць форму алегарычных прытчаў, нагадваюць «казкі жыцця» Якуба Коласа.

Тры раздзелы паэмы пачынаюцца з сімвалічнай ці алегарычнай прытчы, якая звязана з лесам героя. Жыццё Сымонкі ў роднай сям’і (першы раздзел) асацыіруецца з «лістом на дрэве», які марна гіне, бо непадобны на іншых. Гісторыяй блукаючага промня аўтар гаварыў пра складанасць пошукаў творцам свайго шляху (другі раздзел). Сэнс прытчы пра агонь (пачатак чацвёртага раздзела) у тым, што мастак не можа існаваць сам па сабе, ён творыць для людзей:

Гарэў агонь, былі тут людзі,
Вянок плялі яму з галін.
Цяпер загас ён тут адзін.

Паглыбляюць змест твора ўстаўныя часткі — песня аб званах, казкі пра варону-хвальбону, заняпалы дубок, пра лілею і пташыну-песняра і інш.

Источник

Якуб Колас

Паэма «Сымон-музыка»

Якуб Колас увайшоў у нашу літаратуру як пісьменнік-рэаліст. Пра гэта сведчаць яго вершы, апавяданні, паэма «Новая зямля». А вось «Сымон-музыка» — твор рамантычны. I герой тут выключны, надзелены асаблівым дарам успрымаць душой усё багацце гукаў і зменлівых з’яў наваколькага свету. I пакутлівы лёс яго, выгнанага з бацькоўскага дому хлапчука, нельга лічыць звычайным, тыповым, рэалістычным.

Паэма «Сымон-музыка» — твор аб народных вытоках мастацтва і яго ролі ў жыцці народа, аб грамадзянскім абавязку мастака, а ў больш шырокім плане — аб духоўным адраджэнні народа ў змрочных умовах эксплуататарскага ладу. Увасоблены гэтыя праблемы ў пакутлівым лёсе таленавітага вясковага музыкі Сымона, у яго пошуках праўды і сэнсу жыцця. I што асабліва неспадзявана для аўтара паэмы — у формах рамантычнай вобразнасці.

У паэме з храналагічнай паслядоўнасцю апавядаецца пра блуканні і пакуты таленавітага вясковага музыкі. Прытым самі вандроўкі, сустрэчы з людзьмі паказаны рэалістычна пераканаўча, таксама, як і ранейшыя ўмовы жыцця хлопчыка.

У першапачатковым варыянце паэма мела падзагаловак «Казка жыцця». Гэтым самым падкрэсліваўся іншасказальны сэнс не толькі алегарычных уставак ці казак, але і ўсяго твора ў цэлым. Калі мы сочым за прыгодамі Сымона, мы бачым не проста лёс таленавітага, але абяздоленага вясковага хлопчыка, а лёс мастацтва наогул. А яно ва ўмовах эксплуататарскага ладу не можа існаваць самастойна, незалежна. Заўсёды знойдуцца дзеячы, якія будуць імкнуцца падпарадкоўваць яго сваім карыслівым мэтам. Такі вывад напрошваецца з усіх жыццёвых вандровак малога музыкі.

У паэтычнай гісторыі блуканняў і пакут, трывожных роздумаў і ідэйных пошукаў Сымона праглядваецца яшчэ не меней важная заканамернасць: валодаючы незвычайнай сілай уздзеяння на чалавека, мастацтва заклікана адыгрываць пераўтваральную ролю, яго найвышэйшае прызначэнне ў тым, каб змагацца супраць цемры, зла і несправядлівасці. Так, напрыклад, уздзейнічаюць песні чарадзейнага дубка на ўсё жывое:

I спяваў ён так прыўдала
У той час, як свет сціхаў,
Што аж неба замірала,
I зямля ўся замаўкала,
I дух згоды ахінаў
Тады ўсё яе стварэнне,
Тады ўсё слухала той спеў;
Чэзла зраднае насенне,
I знікалі злосць і гнеў.
Ажывала ноч глухая,
Зноў займаўся ясны дзень,
Затраслася сіла злая,
Чуе — кепска: згіне цень.

Усім разгортваннем падзей у паэме падкрэсліваецца думка аб дзейснай грамадскай ролі мастацтва. Прытым адна з найбольш надзённых задач мастацтва ў эксплуататарскім грамадстве — вызваліцца ад путаў, якія яго аблытваюць. Разняволенне мастака — вось найпершая, найбольш важная ўмова, якая можа адкрыць перад ім дарогу да здзяйснення яго сапраўднай місіі ў жыцці.

Адначасова паэт сцвярджае, што мастацтва — гэта пошукі адказу на спрадвечныя пытанні і загадкі быцця. Станаўленне Сымона як мастака пачалося з тых пытанняў, якія нараджала ў ім навакольная рэчаіснасць і якія ён ставіў перад сабой, перад дарослымі:

Так пашыраліся далягляды Сымонкі, так адбывалася станаўленне яго мастацкай індывідуальнасці. I з гэтай глыбокай зацікаўленасцю таямніцамі навакольнага свету было звязана светлае пачуццё адзінства з прыродай, радасць натхнёнай імправізацыі. У той жа час неадольная супярэчнасць паміж марай і рэчаіснасцю, паміж светам фальшы, маны, гешэфтаў і першародна чыстымі крыніцамі духоўнасці не дазваляла юнаму герою мірыцца з яго становішчам жабрака, парабка ці нахлебніка магутнага князя.

Вымушаны самастойна прабівацца праз жыццё, Сымонка не падладжваўся пад настроі тых, ад каго залежыў яго лёс, прагнуў «жыць праўдзіва, а не так». Малога музыку не маглі перайначыць ні хітрыкі жабрака (з яго паўсядзённымі павучаннямі і казкай пра варону-хвальбону), ні мутная плынь карчомнага быту, ні багацце князя ці страх перад уладай магната, ні ўся затхлая атмасфера прыслужніцтва і ліслівасці перад мацнейшымі, што панавалі ў замку.

Лёс Сымона сумны і цяжкі, і таму можа здавацца, што ў ім мала рамантычнага. Але ўзнёслай, непахіснай і сапраўды рамантычкай стала духоўная вернасць героя родным вытокам, свайму прызванню. Гэтай вернасцю тлумачацца ўсе яго паводзіны і светаадчуванне.

Нечаканым выпрабаваннем на цярністым шляху да праўды, да нейкіх нязведаных вяршынь з’явілася сустрэча з Ганнай. Гэта выпрабаванне тым больш сур’ёзнае, што ён сустрэў ласку, якой у жыцці не ведаў, душэўную цеплыню, што сагрэла яго небывалай радасцю. I тым не менш ён пакідае не толькі дзеда, што зусім апраўдана і зразумела, але і сям’ю, дзе пазнаў спагаду і адчуў радасць першага кахання.

Больш натуральнымі з’яўляюцца ўцёкі ад Шлёмы. У карчмара ён не бачыў нават звычайнай чалавечнасці. Тут яго талент «друзіўся на пыл». I духоўна ў яго не магло быць нічога агульнага ні з карчмаром, ні з наведвальнікамі карчмы.

Служба ў Шлёмы — заканамернае звяно ў ланцугу блуканняў Сымона, яно ўзбагачае яго веды аб жыцці. Але тая служба, якую лепш было б назваць зняволеннем, магла не толькі «здрузіць на пыл» талент музыкі, але і ператварыць Сымона ў гандляра, заняволіць духоўна, прымусіць думаць толькі аб сённяшнім дні, навучыць махлярствамі выкручвацца ад махлярстваў гаспадара. Калісьці ж і жабрак вучыў яго: «Зверам будзь сярод звяроў, між авечачак — ягнёнкам». Калі б гэтыя словы трапілі на падатлівую глебу, Сымон у карчме мог бы страціць пачуццё адказнасці за свой талент і пачаць рабіць са скрыпкай самастойныя «гешэфты». Такая «вучоба» ў жабрака і карчмара магла прывесці да прыстасавальніцтва і, урэшце, — да духоўнай спустошанасці.

Гэтага не здарылася. Наколькі непахісна юны музыка вытрымаў усе выпрабаванні, сведчыць яго далейшы шлях. Пасля жабрацкіх блуканняў, у час якіх ён зведаў голад і холад, пасля карчомнай няволі, куды трапіў са сваёй скрыпкай, Сымон апынуўся раптам у такіх умовах, пра якія ніколі і не сніў. Светлы пакой, добрае адзенне, поўнае ўтрыманне і права іграць, колькі сабе хочаш. I здавалася — дастаткова руку працягнуць, каб напіцца з жыватворнай крыніцы кніжнай мудрасці і пазнаць казачны свет музыкі, якую стваралі людзі ў розныя эпохі. I не так ужо шмат як быццам для гэтага трэба было: усяго толькі прынізіцца перад панам, стаць падобным на тых, што абціраліся пры двары магната. Былі ў князя і сіла і багацце. Яго акружалі людзі, гатовыя выканаць любое панскае патрабаванне ці жаданне. Атмасфера ўгодніцтва, што панавала ў замку, магла скалечыць любога чалавека, асабліва таго, хто перанёс столькі пакут.

Тады Сымону давялося б пераступіць праз той нябачны парог, які ўвесь час адгароджваў яго ад свету жыццёвай фальшы, маны, карыслівасці. Гэта азначала б здрадзіць сабе, духоўнаму запавету дзеда Курылы. I музыка не прынізіўся, захаваў вернасць рамантычнай мары, якая няўхільна вяла да асэнсавання сацыяльнай несправядлівасці і неабходнасці непрымірымай барацьбы.

Якуб Колас падводзіць свайго героя да нейкай буры. Таямнічы стук сякеры, маланка, што збівае вежу замка, нечаканая смерць магната — поўныя глыбокага сацыяльнага сэнсу рамантычныя алегорыі тых патрасенняў і змен, якія ў свядомасці чытача могуць асацыіравацца толькі з рэвалюцыяй. Гэтыя падзеі, сугучныя жаданням Сымона і яго вернага сябра старога палешука, дапамагаюць ім знайсці дарогу да вызвалення, да здзяйсненкя запаветных мар. Акрылены свабодай і каханнем да Ганны, якую ён будзіць ад глыбокага сну, юны герой ідзе ў свет, каб несці людзям «песень дар, агонь душы і сэрца жар». Так пераадольваецца зачараванае кола сацыяльнага бяспраўя, якое закрывала перад селянінам дарогу ў шырокі свет. Такі канец стаў магчымы дзякуючы рамантычнай канцэпцыі твора.

Сымону ўвесь час даводзілася змагацца за кавалак хлеба, за незалежнасць, за права іграць так, як патрабавала сумленне. Адолець усе перашкоды дапамагло чыстае, незаплямленае пачуццё адказнасці за свой талент, вера ў свае сілы, сувязь з народам і з жыватворнымі крыніцамі жыцця.

У аснову ідэйнага зместу паэмы пакладзена аптымістычная думка аб неўміручасці сапраўднага мастацтва. Але талент можа развівацца, узбагачацца і ў поўную сілу выявіцца толькі тады, калі мастака натхняюць высокія грамадскія ідэалы.

Источник

Тайна рукописи поэмы «Сымон–музыка» не разгадана до сих пор

Украденная поэма

Фрагмент рукописи поэмы «Сымон–музыка».

История талантливого мальчика из крестьянской семьи и его возлюбленной, сироты Ганны, как только не интерпретировалась. Ганна олицетворяет Беларусь, отрицательный герой Доминик — это метафора большевика. Литературовед Анатолий Трофимчик, готовивший «бесцензурное издание», утверждает: «Я обратил внимание, что Колас интуитивно предвидел развитие истории. Рушащийся замок (о нем написано в неспокойные 1917 — 1918 годы) — это разваливающаяся Российская империя, «тюрьма народов», а умирающий от огнестрельного ранения Князь — это проекция на Николая II: его расстреляют спустя полгода после написания этих строк. Даже предсказание из уст деда Данилы после смерти Князя («Ну, цяпер разруха пойдзе. ») звучит так, будто Колас предвидел бедствия гражданской войны».

Сам Колас говорил: «Перада мною стаяў уласны лёс. Рупiла расказаць, што вось i мае чалавек нешта за душою, а нiяк не выплыве напаверх у гэтым свеце».

Идея поэмы появилась в тюрьме, в минском Пищаловском замке, куда Константин Мицкевич попал как один из участников нелегального учительского съезда.

«Я зрабiў асобныя запiсы, як толькi наладзiў турэмны побыт: раздабыў аловак i навучыўся хаваць паперы. Накiдаў збольшага запеўку, зразумеў, што гэтая работа будзе для мяне стрыжнем. Утрымаюся за яго — значыць не звар’яцею, не сап’юся, наогул не пайду ўнiз, у падонкi, у паслугачы».

Не все знают, что на создание поэмы повлиял финский эпос «Калевала»: «Сымона–музыку» я пачаў пiсаць у 1911 годзе. Не памятаю, пры якiх абставiнах мяне зацiкавiла адна думка — неразуменне натоўпам сапраўднага мастака. «Калевала» дала мне добры штуршок для работы. Вейнямейнен, разважаў я, памiрае ад радасцi i тады пакiдае свае гуслi народу. Чаму ж мой Сымон павiнен канаць, толькi ступiўшы на дарогу? Хай прынясе людзям радасць i пасля гэтага перадасць у другiя рукi скрыпку».

В поэме много реальных прототипов. Образ замка, в котором живет Князь, появился благодаря учителю Коласа по Несвижской учительской семинарии Кудринскому: «I замак у «Сымоне–музыку» я апiсваў, маючы перад вачыма нясвiжскi, так, як ён паўставаў з апавядання Кудрынскага».

Четырнадцать лет шла работа над поэмой. Менялись власти, условия. При Советах поэму пришлось переделывать. Работу Коласа курировал сам председатель Белглавлита Шукевич–Третьяков. Окончательно второй вариант был дописан в Кисловодске, куда Коласа послали для поправки здоровья.

И вот работа завершена, Колас едет на поезде из Кисловодска домой. Рукопись лежит в тяжеленном чемодане на верхней полке купе. На станции Тихорецкая чемодан украли, якобы подцепив крючком через открытое окно. Колас заявил о пропаже в милицию. Из Ростова–на–Дону ему даже прислали обнадеживающий ответ, что нашлись некоторые вещи и рукопись. Но ничего так и не вернули.

У автора не осталось даже черновиков.

По поводу этого происшествия есть много версий. Литературовед Анатолий Трофимчик, например, думает, что кражи не было. Один из аргументов — слишком тяжелый чемодан, чтобы вытащить его через окно: «Калi я пачну ставiць сваю абэрыну, то ў мяне аж пуза трашчыць». А между тем Колас был необычно силен, в молодости на расставленных в стороны руках удерживал по два семинариста. Трофимчик придерживается версии, что крамольная рукопись была не украдена, а конфискована. Есть и третья версия — кража была, но не случайная, организованная теми же органами.

Сам Колас всегда твердил именно о краже. Писал другу, Якову Безмену, в Ростов–на–Дону с просьбой помочь в розыске:

«Паэма перароблена, а ў мяне нiякiх слядоў ад яе не засталося. Рукапiс гэты выбiў мяне з сядла, дык парупся, браток».

Вернувшись домой, Колас в третий раз переписал поэму. Закончил работу в июле 1925 года.

В июле — августе того же года поэма была опубликована в журнале «Полымя рэвалюцыi».

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *