Наскай па беларускай мове что значит

Флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

21 лютага 2020 года арганізуецца абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” (далей – флаер-фэст) галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны істытут развіцця адукацыі” ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці.

ПАЛАЖЭННЕ

аб абласным флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

Абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” (далей – флаер-фэст) арганізуецца галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны істытут развіцця адукацыі” ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў перыяд з 17 па 21 лютага 2020 года.

Мэты флаер-фэста – папулярызацыя і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці, выхаванне ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміраванне матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымцы творчых ініцыятыў.

Удзельнікі – вучні V–ІХ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Флаер – гэта невялікая тэматычная інфармацыйная лістоўка-рэклама, выкананая ў яркіх, сакавітых фарбах. Выкарыстоўваюць флаеры, у асноўным, як раздатачны матэрыял. Найбольш распаўсюджаны памер – А5 (ліст А4 складзены папалам). Можа быць выкананы на камп’ютары і раздрукаваны, або намаляваны на паперы ў розных тэхніках.

Удзельнікі ствараюць флаеры, працягнуўшы словы Петруся Броўкі “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…” яскравай беларускай безэквівалентнай лексікай, фразеалагізмам, трапным выслоўем. Яны павінны быць аўтарскімі, змястоўнымі, адпавядаць узроставай катэгорыі, арыгінальнымі па форме і падачы матэрыялу.

Прэзентацыю вучнёўскіх работ мэтазгодна арганізаваць 21 лютага 2020 года.

Источник

Як пісаць па-беларуску правільна: спасылкі і парады

Шчыра кажучы, мы вагаліся, ці варта рыхтаваць такі матэрыял, але, прагледзеўшы каментарыі пад папярэднім артыкулам на моўную тэму, вырашылі, што ўсё ж варта. З меркаваннем аднаго з чытачоў адносна таго, што «ў агульнадаступных месцах інструменты па беларускай мове не развіваюцца практычна ніяк», мы пагадзіцца не можам. Такіх інструментаў у інтэрнэце дастаткова, было б жаданне імі карыстацца. Ніжэй даём пералік з каментарыямі.

Пра што пойдзе гаворка:

Для вывучэння

Пачнём з афіцыйна прынятага і заканадаўча зацверджанага — правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Летась у байнэце з’явіўся сэрвіс «Правільна!», у якім сухая тэорыя пададзена зручна і прыгожа, з магчымасцю адразу ж падзяліцца ўпадабаным пунктам у сацыяльных сетках. Стваральнік праекта Іван Клімчук (дарэчы, былы супрацоўнік Onliner) не хавае, што натхняўся вядомым рускамоўным аналагам. Аднак гэта той самы выпадак, калі ўзор сапраўды заслугоўвае пераймання.

Правяраць напісанне канкрэтных слоў лепш за ўсё па акадэмічным «Слоўніку беларускай мовы», які змешчаны на сайце Slounik.org. На сённяшні дзень гэта самы аб’ёмны арфаграфічны даведнік з ліку нарматыўных («уключае каля 150 тыс. лексічных адзінак», калі верыць прадмове). Паказвае ён і формы слоў, што па-навуковаму называецца парадыгмай скланення/спражэння. Не ведаеце, як правільна — жабяня ці жабянё, ідзем ці ідзём? Пераходзьце па спасылцы і спраўджвайце (не забываючы шукаць па пачатковай форме слова).

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Натуральна, на адной арфаграфіі далёка не заедзеш, трэба ведаць таксама значэнне слоў. З гэтым дапаможа «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (тлумачыць значэнне 97 935 лексічных адзінак), выкладзены на сайце Skarnik.by. Рыхтаваўся і выдаваўся гэты слоўнік даўно, але большага па аб’ёме мы пакуль не маем. Сярод недапрацовак электроннай версіі — адсутнасць у словах націску, таму тут не абысціся без спасылкі, прыведзенай у папярэднім абзацы.

Уяўленне пра тое, як правільна ўжываць слова ў кантэксце, можна атрымаць з прыкладаў, пададзеных у згаданым «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы». Але лепш прайсці па гэтай спасылцы і скарыстацца базай разнастайных беларускамоўных тэкстаў — ад мастацкай класікі савецкіх часоў да заметак і артыкулаў у сучасных СМІ. Уводзіце ў адпаведную форму патрэбнае слова і глядзіце падабраныя кантэксты, ацэньваючы правільнасць свайго варыянту.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Пачытаць жа пра адносна правільную беларускую мову можна ў кнізе Паўла Сцяцко «Культура мовы» і ў зборніку практычных эсэ Юрася Бушлякова «Жывая мова» (звярніце ўвагу на змешчаныя ў канцы абодвух выданняў паказальнікі слоў). Што да адсканаваных акадэмічных граматык, то працаваць з імі будзе пад сілу толькі падрыхтаваным чытачам, траціць трафік не раім.

Для перакладу

Бадай, самымі запатрабаванымі сёння з’яўляюцца руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнікі, найбольш поўныя акадэмічныя версіі якіх (мяркуючы па прыведзеных лічбах) даступны зноў жа на сайце Skarnik.by. Аднак разгарнуцца перакладчыку з беларускай або на беларускую мову дапаможа згаданы намі вышэй сайт Slounik.org, дзе прадстаўлена цэлая абойма патрэбных у гэтым выпадку выданняў. Шмат якія перакладныя слоўнікі ў выглядзе PDF- і DJVU-файлаў знойдзеце тут.

Думаецца, у сувязі з акцэнтам на пашырэнне сацыяльных функцый і камунікацыйных магчымасцей беларускай мовы, які зроблены ў прынятай нядаўна Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, колькасць электронных версій перакладных слоўнікаў будзе толькі расці. Прычым гаворка не толькі пра алічбоўку наяўных выданняў, але і пра падрыхтоўку новых, якія не будуць абмяжоўвацца толькі папяровым фарматам. Вось проста цяпер сумеснымі намаганнямі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі вядзецца падрыхтоўка да стварэння беларуска-кітайскага і кітайска-беларускага слоўнікаў, якія, зразумела, наўрад ці выйдуць толькі на паперы.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Карысным пры перакладзе з беларускай мовы на рускую і наадварот будзе таксама паралельны корпус, прадстаўлены на сайце Нацыянальнага корпуса рускай мовы. На канкрэтных прыкладах там можна параўнаць перакладзеныя фрагменты з арыгіналам, пераканаўшыся ў слушнасці, скажам, уласнага эквіваленту.

Аднак усё гэта, натуральна, для тых, у каго ёсць час і жаданне разбірацца ў нюансах, паставіўшы за мэту зрабіць ідэальны пераклад. Астатнім можна проста скапіраваць набраны па-руску або па-беларуску тэкст, уставіць у акенца злева, выбраць «кірунак перакладу» справа і атрымаць нешта больш-менш адэкватнае — праўда, толькі для ўнутранага карыстання. Рэч у тым, што машынны пераклад пакуль не ў стане забяспечыць належны вынік, таму без удзелу спецыяліста або хаця б носьбіта абранай мовы абысціся не атрымаецца. (Сэрвіс Google Translate у выпадку з беларускай мовай рэкамендаваць усё ж не будзем, хоць і ведаем, што ім актыўна карыстаюцца.)

Для абмеркавання

На змену амаль мёртвай ЖЖ-суполцы by_mova і падобным прыйшлі папулярныя суполкі «Роднае слова» і «Толькі пра мову» ў сацыяльнай сетцы Facebook, «Дапамога па беларускай мове» ў «ВКонтакте» і шэраг іншых. Сціплым неафітам раім апошнюю, бо ў дзвюх другіх актыўнічаюць адмыслоўцы з рознымі поглядамі і досведам, што нярэдка выліваецца ў дыскусійныя трэды да падлогі. Цікавыя, канешне, але здольныя заблытаць канчаткова.

Бонус

Процьма цікавых і карысных навучальных матэрыялаў выкладзена на сайце вядомых курсаў «Мова Нанова». Пры жаданні можна нармальна так падцягнуць сваю беларускую, проста чытаючы, слухаючы і праглядаючы апублікаванае там, не кажучы ўжо пра магчымасць наведваць самі курсы, якія ладзяцца ў розных гарадах Беларусі.

Літаральна адным сказам згадаем таксама праект «Дыялекты», які на грамадскіх пачатках робяць сімпатычныя маладыя людзі з Брэста. Праходзьце па спасылцы, слухайце і дзівіцеся, наколькі шматаблічная наша мова, тэрытарыяльныя разнавіднасці якой часам незаслужана абзываюць «трасянкай».

Ну і нарэшце — спасылка на файлы, якія дапамогуць зрабіць вашыя тэкставыя рэдактары больш пісьменнымі падчас працы з беларускай мовай.

Источник

суніцы

1 сунічнік

2 суніца

3 суніцы

4 сунічнік

5 суніцы

6 сунічны

7 сунімацца

8 сунімаць

9 сунімацца

См. также в других словарях:

Сун — (Song) китайская клановая фамилия. Содержание 1 Фамилия Сун 宋 … Википедия

Сун — (Song, Sung) (Сев. Сун, 960 1126; Юж. Сун, 1127 1279), династия, к рой удалось объединить большую часть Китая после периода раздробленности, наступившего после падения династии Тан. Власть династии С, впрочем, никогда не распространялась на весь… … Всемирная история

СУН — Справочник укрупнённых норм СУН севернее улицы Новосёлов район Санкт Петербурга Санкт Петербург … Словарь сокращений и аббревиатур

СУН — императорская династия в Китае (960 1279). Пала в результате монгольского завоевания … Большой Энциклопедический словарь

Сун — императорская династия в Китае (960 1279 гг.). Пала в результате монгольского завоевания … Исторический словарь

Сун — императорская династия в Китае (960 1279). Пала в результате монгольского завоевания … Энциклопедический словарь

сун — сущ., кол во синонимов: 2 • династия (65) • река (2073) Словарь синонимов ASIS. В.Н. Тришин. 2013 … Словарь синонимов

сунізм — іменник чоловічого роду … Орфографічний словник української мови

суніт — іменник чоловічого роду, істота … Орфографічний словник української мови

Сун — СУН, имп. династия в Китае (960–1279). Пала в результате монг. завоевания … Биографический словарь

Источник

Колькі гадоў беларускай мове? Факты і міфы

Як шмат пытанняў выклікае спалучэнне слоў «беларуская мова»… А колькі ж гадоў гэтай мове? Можа, яе прыдумалі пісьменнікі пачатку ХХ стагоддзя? А ці самастойная гэтая мова? Адкуль яна з’явілася і хто на ёй размаўляў? Ці захаваліся старажытныя тэксты на гэтай мове. Даём слова вядучаму навуковаму супрацоўніку Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдату філалагічных навук Ірыне Будзько.

Пра што пойдзе гаворка:

Колькі гадоў беларускай мове?

Беларускай мове столькі ж гадоў, колькі любой са славянскіх моў: рускай, украінскай, польскай і г. д. Падмуркам для стварэння і развіцця славянскіх моў паслужылі дыялекты асобных славянскіх плямёнаў, якія два тысячагоддзі таму пачалі рассяляцца па велізарных тэрыторыях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, дзе да нядаўняга часу яшчэ панаваў ледавік.

Ужо ў самым пачатку нашай эры славян пачынаюць згадваць у старажытных рымскіх, гоцкіх, арабскіх, візантыйскіх тэкстах, называючы іх венедамі, антамі, склавенамі, славенамі. Больш падрабязна пра славян мы чытаем у знакамітай «Аповесці мінулых гадоў», дзе Нестар-летапісец пералічае наступныя плямёны: паляне, драўляне (або дзераўляне), севяране, дрыгавічы, радзімічы, крывічы, славене, вяцічы, бужане, углічы, ціверцы, харваты.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

У аснову беларускай мовы ляглі дыялекты трох славянскіх плямёнаў. Гэта дрыгавічы (жылі за Прыпяццю аж да Заходняй Дзвіны і ў межах верхняга цячэння Нёмана), крывічы (жылі ўздоўж сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны, на рацэ Палата) і радзімічы (жылі ў басейне Сожа). У прынцыпе, сённяшняя групоўка беларускіх гаворак фактычна адлюстроўвае колішняе рассяленне згаданых плямёнаў на нашай тэрыторыі.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Паколькі славяне прыйшлі ў Цэнтральную і Усходнюю Еўропу ў выніку вялікай міграцыйнай хвалі, так званага Вялікага перасялення народаў, яны кантактавалі і з іншымі плямёнамі, якія таксама засялялі гэтыя тэрыторыі. Так, беларускі этнас фарміраваўся пад моцным уплывам балтаў. Гэты ўплыў адбіўся на элементах традыцыйнай культуры беларусаў, пакінуў след у назвах нашых населеных пунктаў, рэк, азёр і іншых геаграфічных аб’ектаў, адлюстраваўся на знешнасці і ментальнасці. Шмат дзе ў беларускіх вёсках, асабліва на поўначы краіны, і сёння можна пачуць словы, ад якіх вее даўніной:

бонда ‘бохан хлеба’ (па-літоўску bonda), гярдэкаць і гівягаць ‘незразумела, невыразна гаварыць’ (па-літоўску girdeti ‘чуць’ і gyvas ‘здароў’ адпаведна), дырван, дзірван ‘аблога, неапрацаваны ўчастак зямлі’ (па-літоўску dirvanas), крушня ‘груда камянёў’ (па-літоўску krūsnis), кумпяк ‘шынка’ (па-літоўску kumpis), парсюк ‘парася’ (па-літоўску paršiukas), раўгеня ‘посная страва, якая гатавалася з аўсянай мукі’ (па-літоўску raugene), руплівы ‘працавіты, старанны’ (па-літоўску rūpnus, rūpus, rūpestingas), рэзгіны ‘прылада для пераноскі сена’ (па-літоўску rezgines), свіран ‘склад, сховішча’ (па-літоўску svirnas) і інш.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Асабліва моцна след прысутнасці балтаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі праявіўся ў назвах рэк і азёр: Друя, Друйка, Дрысвяты, Яса, Нарач, Лучоса і іншыя водныя аб’екты захавалі яшчэ даславянскія найменні. Кажуць, што ўзаемадачыненні балтаў і славян — гэта адзін з нешматлікіх выпадкаў у гісторыі цывілізацый, калі розныя плямёны змаглі дастаткова мірна суіснаваць, узбагачаючы адно аднаго культурнымі здабыткамі, мовай і пазбягаючы ваенных канфліктаў. Ёсць думка, што нават знакамітая рыса беларускай мовы — аканне — гэта вынік шматвяковых кантактаў з балтамі.

Як да нас прыйшла пісьменнасць?

Сёння словы кірыліца, кірылічны алфавіт мы ўспрымаем настолькі натуральна, што часта не задумваемся, чаму менавіта так мы называем азбуку, якой карыстаемся, і нават раскладку на клавіятуры камп’ютара.

А пачыналася ўсё вось як… У ІХ стагоддзі ў Цэнтральнай Еўропе ўтварылася Мараўскае княства, даволі моцнае і вялікае па тых часах. На чале княства стаяў князь Растыслаў, які вырашыў, што хрысціянства можа стаць той рэлігіяй, якая аб’яднае плямёны ў новай дзяржаве. Князь звярнуўся да візантыйскага імператара Міхаіла ІІІ, каб той прыслаў яму настаўнікаў новай веры, якія б маглі гаварыць па-славянску. Такім чынам, у Маравію накіраваліся два браты — Канстанцін, знакаміты філосаф, паліглот, перакладчык (потым, прыняўшы манаскі сан, ён атрымаў імя Кірыл), і Мяфодзій.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Родам яны былі з грэчаскага горада Салонікі, насельніцтва якога складалася з грэкаў і славян. Ёсць думка, што маці братоў была славянкай. Як бы там ні было, славянскі дыялект яны ведалі вельмі добра. За кароткі час з грэчаскай мовы былі перакладзены ўсе неабходныя для службы ў царкве тэксты. Самыя старажытныя рукапісы, якія дайшлі да нас, датуюцца Х—ХІ стагоддзямі. Напісаны яны дзвюма азбукамі: кірыліцай і глаголіцай. Ёсць думка, што Кірыл і Мяфодзій стварылі менавіта глаголіцу, а кірыліца ўзнікла пазней як вынік адаптацыі грэчаскага алфавіта пад славянскае маўленне. Пра гэтыя падзеі мы даведваемся з некалькіх старажытных рукапісаў, у першую чаргу са сказання «О письменехъ» Чарнарызца Храбра, які жыў у Х стагоддзі.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

За дастаткова кароткі час рукапісы свяшчэнных тэкстаў распаўсюдзіліся па славянскай тэрыторыі, найперш сярод усходніх славян. Ужо з ХІ стагоддзя мы маем кнігі, перапісаныя ў Кіеве і Ноўгарадзе, з ХІІ стагоддзя — у Полацку. У таго ж Чарнарызца Храбра мы чытаем, што і да прыняцця хрысціянства славяне мелі пісьменнасць: «Прhже оубо словhне не имhхъ книгъ но чрътами и рhзами и чътhх». Цяжка сказаць, якога кшталту было гэтае пісьмо чрътами и рhзами. Магчыма, яно нагадвала клінапіс або руны.

Ад Полацка пачаўся свет…

Пісьменства стала ўмацоўвацца і распаўсюджвацца ў першую чаргу ў сталіцах славянскіх княстваў. Для Беларусі знакавую ролю ў гэтых адносінах адыграла Полацкае княства. Нездарма мы кажам, што ад Полацка пачаўся свет. Самыя старажытныя тэксты, якія ўзніклі на Полаччыне, — дагаворныя граматы полацкіх князёў з Рыгай і гоцкім берагам, Полацкае Евангелле канца ХІІ стагоддзя, надпісы на Рагвалодавых камянях, графіці Спаса-Еўфрасіньеўскай царквы ў Полацку, надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай, некалькі берасцяных грамат.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Ужо ў некаторых з гэтых тэкстаў мы бачым праявы беларускага вымаўлення: аканне, пераход в, л у ў, цоканне (старажытныя палачане, як і ўсе крывічы, не адрознівалі гукі ц і ч і вымаўлялі іх як ц; і сёння яшчэ на поўначы Беларусі можна пачуць вадзіцка, крыніцка замест вадзічка, крынічка), зацвярдзелы гук р.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Пры ўтварэнні Вялікага Княства Літоўскага цэнтрам пісьменнасці і кніжнасці стаў Навагрудак. Пісьмовая традыцыя, якая паўстала ў Старажытнай Русі і развілася на Полаччыне, атрымала новы імпульс.

З утварэннем дзяржавы адразу паўстае пытанне аб дзяржаўнай мове. Калі мы гаворым пра Вялікае Княства Літоўскае, то дзяржаўнай мовай (часта яе называюць афіцыйнай) там была старабеларуская. Праўда, такім тэрмінам у тыя часы ніхто не карыстаўся. Гэтую мову ў старажытных тэкстах называлі рускай (або руськай), яе юрыдычны статус быў замацаваны ў Статуце Вялікага Княства Літоўскага 1566 года: «А писаръ земскій по руску маеть літэрамі і словы рускімі все лісты і позвы пісаті, а не іншым языкомъ і словы…» Гаворка ідзе пра тое, што ўсе службовыя паперы павінны пісацца на рускай (старабеларускай) мове.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

На гэтай мове напісаны шматлікія тамы справавых дакументаў, тэксты дамоў з іншымі краінамі свету, створана арыгінальная літаратура, у тым ліку жыціі, летапісы, хронікі і нават гараскопы. На старабеларускую мову перакладзены вядомыя тагачасныя раманы і аповесці, якімі зачытвалася ўся Еўропа (напрыклад, гісторыя аб Трыстане і Ізольдзе, аб Троі, аб Аляксандры Македонскім). Існуе, як вядома, і пераклад Бібліі.

Канешне, сучаснаму чалавеку вельмі цяжка чытаць такія тэксты, але нельга сказаць, што гэта зусім немагчыма. Яны ўтрымліваюць шмат слоў, знаёмых сёння кожнаму беларусу: гаспадар, ведаць, чын, шлюб, зайздрасць, захад, усход, пачатак, звыкласць і інш. Акрамя таго, у тэкстах мы сустрэнем і важныя для нас рысы беларускага маўлення: аканне і яканне (в апустевшеи земли, красата, ягипцянін, вясло), цвёрдасць гукаў ж, ш, ч, ц і р (жонка, шыпшына, чолом, Свислочы, старцы, крэщение, декабра), прыстаўныя гукі в, г (вока, восень, гарбузъ, геретикъ), пераход гукаў в, л у ў (у чужой земли, Ягайло переступивъ тыи правды).

Што такое руская мова беларусаў?

Мала ў гісторыі славянскіх моў існуе такіх заблытаных пытанняў, як назва дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Гэтую праблему спрабуюць вырашыць ужо два стагоддзі, у дыскусіі ўдзельнічалі і працягваюць прымаць удзел навукоўцы практычна ўсіх славянскіх краін, кожны раз узнікаюць усё новыя тэрміны (сёння іх налічваецца больш за 40), і да канчатковага рашэння яшчэ вельмі далёка.

Перш за ўсё трэба пачаць з саманазвы, гэта значыць з таго, як самі грамадзяне Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай называлі сваю мову. Дарэчы, гэтых саманазваў не так шмат: руска (руська) мова, рускій (руській) язык, часам да іх дадаваўся прыметнік просты (простая) у значэнні ‘зразумелы’. Так называлі мову сваіх твораў Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Лаўрэнцій Зізаній, так названа дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага ў Статутах 1566 і 1588 гадоў.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Часта да саманазвы дадаваўся прыметнік літоўскі, і мову называлі літоўскай або літоўска-рускай. Адам Міцкевіч, які разам са сваімі сябрамі вельмі цікавіўся гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, падчас лекцый у Парыжскім універсітэце так казаў пра беларускую мову: «На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай, гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і выдатна распрацавана».

Сярод іншых назваў гэтай мовы (дакладней, тэрмінаў, якія ўвялі ва ўжытак даследчыкі апошніх двух стагоддзяў) можна адзначыць наступныя: польско-русский язык, письменный язык литовской Руси, литературно-письменный язык ВКЛ, старинное западнорусское наречие, западнорусский язык, литературный южно-русский язык, украïнська літературна мова, староукраинский язык, адпаведна старабеларуская мова, украинско-белорусский язык, славено-польский язык, польсько-слов’яно-руська мова, język polskobiałoruski, славяно-украинско-белорусский язык і інш. Няцяжка заўважыць, што ва ўсіх гэтых назвах прасочваюцца дзве тэндэнцыі: па-першае, усе яны падкрэсліваюць «змешаны» характар той мовы, па-другое, кожная назва адлюстроўвае этнічныя прыхільнасці яе аўтара. Іншымі словамі, кожны даследчык ахоўвае сферу сваіх інтарэсаў.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Падагульняючы сказанае вышэй, адзначым, што беларуская мова развівалася шмат стагоддзяў. У яе гісторыі былі перыяды вялікага росквіту і заняпаду, не адразу яна стала называцца беларускай, не адразу заняла моцныя пазіцыі на лінгвістычнай карце Еўропы, але на сёння гэта развітая самастойная славянская мова, з багатай пісьмовай традыцыяй, з адметным слоўнікавым складам, з вельмі характэрнымі фанетычнымі і марфалагічнымі рысамі.

Источник

Чаму абітурыенты палохаюцца акання і якання? Разбіраем правапіс галосных е, ё, я на пальцах

Правапіс налосных е, ё, я выпадае на адно з трыццаці заданняў ЦТ па беларускай мове з часткі А. Можна падумаць, што веданне адметнай рысы беларускай мовы павінна передавацца з малаком маці, але некаторым абітурыентам аканне і яканне даецца не так проста. Давай паўторым да тэсціравання, як трэба рашаць заданне А3.

Што такое аканне і яканне?

Галосныя о, э ў беларускай мове звычайна пішуцца пад націскам. Не пад націскам гэтыя галосныя пераходзяць у гук [а], і адбываюцца наступныя змены:

Аканне — пераход ненаціскных гукаў [о], [э] ў першым складзе перад націскам у [а], што перадаецца ў вымаўленні і напісанні. Напрыклад: кот — кацяня, дрэва — драўляны і г. д.

Яканне — ненаціскныя гукі [о], [э] пасля мяккіх зычных змяняюцца на гук [а], які на пісьме абазначаецца літарай я. Напрыклад: лес — лясы, дзевяць — дзявяты і інш.

Алгарытм рашэння задання А3

паглядзець, якое слова перад табой: спрадвечна беларускае ці запазычанае;

успомніць выключэнні з правіла.

Перадача акання і якання ў спрадвечна беларускіх словах

1) У першым складзе перад націскам пішацца замест о, э, ё, е пішацца а (пасля цвёрдых зычных) або я (пасля мяккіх зычных): косы — каса, вёска — вясковы.

! Захоўваецца ненаціскны э ў словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, асэнсавана і інш. А таксама ў назоўным і вінавальным склонах у лічэбніках шэсцьсот, семсот, восемсот (у іншых склонах адбываецца аканне/яканне).

! Незалежна ад націску захоўваецца напісанне літары я ў некаторых каранях і суфіксах слоў: тыс я ча, я сакар, пам я ць, за я ц, я длаўцовы, я давіты, выгл я д, зав я зь, дроб я зь, бо я зь, засе я ць, се я лка, п я цібор’е, п я цітысячны.

Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть фото Наскай па беларускай мове что значит. Смотреть картинку Наскай па беларускай мове что значит. Картинка про Наскай па беларускай мове что значит. Фото Наскай па беларускай мове что значит

Правапіс галосных е, ё, я ў запазычаных словах

У запазычаных словах аканне і яканне перадаюцца непаслядоўна. Таму некаторыя словы лепш завучыць.

1) Большасць даўно запазычаных слоў падпарадкоўваецца правілу акання: арандаваць, характарызаваць, біялагічны, Шаўчэнка, Арлоў, Талстой і інш. Аканне назіраецца і ў канцавых спалучэннях галосных: трыа, капрычыа, фоліа, Антарыа, Ватэрлоа, Мантэвідэа, Токіа і інш.

3) У значнай колькасці запазычаных слоў ненаціскны э захоўваецца на пачатку і ў сярэдзіне слоў пасля зацвярдзелых зычных і цвёрдых [д], [т]: эфір, эўкаліпт, эпітэт, тэатр, рэзерв, дэлегацыя, жэле, джэнтльмен, шэзлонг, чэмпіён і інш.

4) Заўсёды пішацца е ў першым складзе перад націскам пасля зычных г, к, х: герань, геолаг, генетыка, кераміка, кефір, ікебана, Геракл, Герасім, Херсон і інш.

5) Большасці запазычаных слоў неўласціва напісанне і вымаўленне я ў першым складзе перад націскам: вазелін, легенда, мелодыя, персона, семестр, бейсбол, Еўропа, Апеніны і інш.

Разабраўся ў правіле? Калі складана, то прагледзь падрабязны ўрок па гэтай тэме на Youtube-канале Адукар:

Хочаш замацаваць тэорыю на практыцы? Прайдзі невялічкі тэст.

Больш тэстаў па гэтым правіле глядзі ў раздзеле ЦТ онлайн па беларускай мове ў тэме «Арфаграфія». А таксама прыходзь 10 чэрвеня на выніковыя заняткі перад ЦТ па беларускай мове ў Адукар: выкладчыкі дапамогуць прывесці веды ў сістэму за чатыры гадзіны!

Если материал был для тебя полезен, не забудь поставить «мне нравится» в наших соцсетях ВКонтакте, Instagram, Facebook, ASKfm и поделись постом с друзьями. А мы сделаем ещё больше материалов, которые пригодятся тебе для учёбы.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *